Міністэрства культуры аб’явіла конкурс эскізаў для памятнага знака ва ўрочышчы «Курапаты» |
Беларусь |
29.03.2017 16:10 |
Як адзначаецца ў апублікаваным 24 сакавіка палажэнні аб парадку арганізацыі конкурсу эскізных праектаў памятнага знака «Курапаты», у конкурсе могуць прымаць удзел скульптары і архітэктары з адпаведнай адукацыяй. Фота Аляксандры Шчыглінскай Крытэрыі работ У дакуменце заўважаецца, што памятны знак павінен
быць прысвечаны трагічным падзеям, якія адбываліся ў Курапатах і
«адлюстроўваць ідэю увекавечання памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяр XX
cтагоддзя ў гісторыі Беларусі».
У аснове мастацка вобразнага рашэння памятнага знака мемарыяла павінен быць вобраз капліцы як сімвала агульнанацыянальнай памяці і прымірэння. Таксама па тэме: Тэрмін падачы заявак па 26 красавіка 2017 года ўключна. |