Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мабільны дадатак знаёмстваў для каталіцкай моладзі запрацуе ў Беларусі (дапоўнена)
Беларусь
01.04.2017 07:40

Дадатак да смартфонаў Сathinder, які ў хуткім часе будзе запушчаны на тэрыторыі Беларусі, праходзіць апошнюю апрабацыю.

Ад рэдакцыі.

Мы спадзяёмся, вы згадалі пра Prima Aprilis і не паддаліся на першакрасавіцкі жарт. Ніякага мабільнага дадатку, апісанага ў тэксце, не існуе, а ўсе магчымыя супадзенні — выпадковыя. Разам з тым заахвочваем вас да малітоўнай падтрымкі ў інтэнцыі каталіцкай моладзі. 

Пра гэта 1 красавіка Catholic.by паведамілі распрацоўшчыкі мабільнага дадатку. 

Чакаецца, што яго можна будзе запампаваць з App Store і Android Market ужо з 15 красавіка.

Распрацоўкай новага стартапу займаецца каманда з шасці чалавек. Усе яны з’яўляюцца студэнтамі розных курсаў з БДУІР і факультэта прыкладной матэматыкі БДУ, а ўпершыню пазнаёміліся ...у Кракаве.

«Гісторыя нашага знаёмства неверагодная, — распавядае адна з распрацоўшчыкаў Карына Хедарук. — Мы прыехалі ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі кожны са сваёй парафіі, але пазнаёміліся менавіта там».

Як будзе працаваць Сathinder?

Галоўная ідэя новага прадукту, як адзначае дзяўчына, — у магчымасці знаёміцца і шукаць каталіцкую моладзь з іншых парафій. 

«Гэта будзе нешта паміж сацыяльнай сеткай і сайтам знаёмстваў, але не так афіцыйна, — дадае Карына. — Аўтарызацыя будзе адбывацца праз сацыяльную сетку vkontakte, абавязковым будзе ўказанне ўзросту і парафіі».

«Прынцып насамрэч просты: ідучы на канцэрт або на прагляд фільма можна паглядзець, хто з каталіцкай моладзі ёсць у радыусе побач з вамі. Можна зафрэндзіцца і пайсці разам», — дадае Карына.

Сathinder будзе платны, але не для ўсіх

Як адзначаюць распрацоўшчыкі, асаблівасцю дадатку стане беларускі інтэрфейс... і платнае абнаўленне.

«Мы доўга думалі над тым, ці рабіць дадатак платным, — гаворыць Карына. — У выніку сышліся на думцы, што за ўсталёўку Аpp будуць плаціць толькі дзяўчаты: актыўных хлопцаў у Касцёле і так вельмі мала, а бясплатны Сathinder заахвоціць іх часцей знаёміцца з дзяўчатамі».

Ірына Капітонава

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.