«Ужо пашылі 20 сутан»: чым жыве першая ў Беларусі майстэрня па вырабе літургічнага адзення? |
Беларусь |
18.04.2017 13:53 |
Працоўная раніца Людмілы Прывалавай пачынаецца з праверкі пошты і разбору новых замоў. Гадзіннік паказвае восем гадзін ранку, а ў майстэрні ўжо кіпіць праца. Хтосьці замовіў новы арнат, іншы — алтарны абрус, чакаюць сваёй чаргі два дзясяткі сукенак для Першай Камуніі.
Майстэрня, дзе працуе Людміла, на сёння адзіная ў Беларусі, дзе вырабляюць літургічнае адзенне, а таксама іншыя патрэбныя ў літургіі прадметы — абрусы, харугвы, дываны, вышытыя іконы, бурсы і нават абгорткі для Бібліі і брэвіярыя... «Нядаўна манахіні з Віцебскай дыяцэзіі замаўлялі ў нас габіты — прывозілі адзін як узор, каб мы знялі мерку, — прыгадвае Людміла Прывалава. — На замову мы можам пашыць шмат чаго — дыяканскія стулы з эксклюзіўным узорам, паліто з доўгім падолам. Чаго яшчэ не рабілі, так гэта галаўных убораў...»
Майстэрня SACRIS VESTIBUS працуе ўжо тры гады. Большую частку з гэтага часу — пры парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне, якой апякуюцца браты капуцыны.
«Спачатку мы задумвалі гэту майстэрню як своеасаблівую рэкламу кустодыі, — адзначае бр. Юрый Краўчанка. — Мы ўжо практыкавалі вытворчасць капуцынскага бальзаму і кавы капучына. Ідэя з майстэрняй — больш глабальная. На першых парах справа ішла марудна, бо ў нас не было вопыту. Сёння мы яшчэ выплачваем доўг за набыты станок, але паціху справа рушыцца».
Паводле слоў святара, такая адмысловая «дыверсіфікацыя» — прыклад дзейнасці манаскіх супольнасцяў з-за мяжы. У Вінніцы манахі заснавалі студыю па вытворчаці кінастужак і мультфільмаў, у Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі айцы аблаты выдаюць часопіс «Вадаграй», у Кракаве капуцыны вараць капуцынскі бальзам...
Манах дадае, што раней адным з цэнтраў, дзе шылі літургічнае адзенне, быў Вільнюс, сёння ж многія беларускія духоўнікі набываюць неабходную вопратку ў Польшчы.
«Але не кожны мае такую магчымасць, таму мы стварылі сваю беларускую майстэрню, якая б магла рабіць усё неабходнае на месцы», — заключае капуцын. Людміла Прывалава адзначае, што найбольш папулярны прадмет, які замаўляюць, — гэта абрус. «Абрусы мы шыем найбольш часта. У ТОП-2 ўваходзяць таксама альбы: каб пашыць адну альбу, як правіла, трэба каля трох гадзін. Куды цяжэй шыюцца сутаны — пасля абмеркі і раскройкі праходзіць 3-4 гадзіны, перш чым святар можа прымерыць першы варыянт. Выраб жа адной сутаны ад пачатку і да канца займае 25 гадзін бесперапыннай працы», — удакладняе Людміла.
«Самым спакойным часам можна назваць жнівень. А найбольш ударны — май», — заключае Людміла. «У нас быў выпадак, калі мы абшывалі дыяканскую стулу стразамі»
«У нас быў выпадак, калі мы абшывалі дыяканскую стулу стразамі, — распавядае Людміла Прывалава. — У цэлым замовы ёсць, але не так шмат, як хацелася б. Датычна коштаў, то мы сочым, каб у нас было не даражэй за тыя ж самыя рэчы ў замежных крамах».
Дадаткова Ірына распрацоўвае сцёжкі для мадэлі, а затым апрацоўвае мадэлі адзення на спецыяльнай камп’ютарнай праграме для дызайну вышывак. Яшчэ адна Ірына — вышывальшчыца Ірына Кандратовіч — сочыць за працай станка, які наносіць на тканіну вышыўку. Адначасова станок вышывае дзевяццю (!) ніткамі, таму важна, каб праца не збівалася. Краўчыха Тамара Валынец да прыходу ў SACRIS VESTIBUS была раскройшчыцай у гарадскім атэлье.
«Для літургіі ў нас можна набыць усё» «У Польшчы штосьці можна набыць танней, чым у Беларусі, але не заўсёды, — адзначае Валянціна. — Штосьці з матэрыялу нам прывозяць беларускія семінарысты, якія вучацца ў Італіі. Не так даўно я была ў польскіх Кельцах на выстаўцы літургічнага адзення і магу сказаць, што наша майстэрня дастаткова канкурэнтаздольная. Сёння ў нас можна набыць усё для літургіі». Валянціна прызнаецца, што яе засмучае той факт, што беларускія святары пакуль не так актыўна звяртаюцца да іх з замовамі, а працягваюць набываць літургічнае адзенне за мяжой.
Аднак, калі справа датычыць сутаны, то набыць яе свецкаму хлопцу будзе не так проста.
«Свецкія без праблем могуць набыць у нас комжу. У якасці падарункаў яны замаўляюць арнаты і альбы, але для таго, каб пашыць сутану, хлопец павінен пераканаць нас у тым, што ён семінарыст», — дадае Валянціна Варанюк. |
Фотарэпартаж |