Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У супольнасці францішканаў новы дыякан і прэзбітэр |
Беларусь |
24.04.2017 09:50 |
22 красавіка ў базыліцы айцоў францішканаў у Катавіцах-Паневніках з рук арцыбіскупа Катавіцкага Віктара Скворца атрымалі прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнне Стэфан Павел Пупейка і Бальтазар Алег Малойла, якія паходзяць са Слуцка.
У гэты дзень прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні ў францішканскай базыліцы атрымалі таксама яшчэ 6 кансэкраваных асобаў.
«Езус не хоча, каб мы сталі вартаўнікамі музеяў або юрысконсультамі маёмасці банкрута. Ён кажа нам: ідзіце! Выходзьце ў шлях!» — заклікаў прысутных іерарх.
Тэкст і фота паводле gosc.pl |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.