Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Мы — адна сям’я»: ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі прайшла ў Баранавічах
Беларусь
26.04.2017 15:58

24-25 красавіка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшла ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі. У ёй прынялі ўдзел 36 кансэкраваных асобаў.

3764 МВт кансэкраванай любові


Польскі біскуп Анджэй Еж аднойчы параўнаў кляштары і манаскія дамы з электрастанцыяй, адкуль сыходзіць «энергія для асвятлення» гарадоў і пасёлкаў: «Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету», — казаў іерарх.

Адмысловай «падзарадкай» для ўдзельнікаў сталі малітвы, даклады, супольная праца і вясёлы час разам. Падчас сустрэчы манахіні і манахі разважалі над тым, як захаваць духоўную маладосць і зразумець, якім скарбам з’яўляецца супольнасць.


Падчас святых Імшаў, адну з якіх узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, узгадвалася пра гераізм у сучасным свеце, які праяўляецца штодня ў змаганні з самім сабою і ў тым, каб аўтэнтычна жыць з Хрыстом, выконваючы Яго волю.

Агульную атмасферу сустрэчы можна ваказаць фразай аднаго з манахаў: «Мы — адна вялікая сям’я».



с. Максімільяна Паўленка ОР
Фота кс. Уладзіміра Марушэўскага SChr

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.