Сустрэча супольнасці «Хатні Касцёл» прайшла ў Будславе |
Беларусь |
04.05.2017 11:22 |
Традыцыйны дзень супольнасці «Хатні Касцёл» адбыўся 1 мая ў будслаўскім санктуарыі. Сем’і з Магілёва, Мінска і Маладзечна прыехалі ў Будслаў, каб перад абразом Маці Божай дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і прадставіць свае просьбы. Святую Імшу, удзел у якой прынялі таксама ўдзельнікі супольнасці «Каштоўная пярліна», цэлебравалі кс. Павел Шылак, дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці «Хатні Касцёл» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Ірынэуш Копач, мадэратар супольнасці «Каштоўная пярліна», а. Віталій Чабатар CMF, мадэратар Хатняга Касцёла ў Магілёве, і кс. Аляксандр Фаміных. У гаміліі, якую прамовіў кс. Павел Шылак, прагучаў заклік да нястомнага шукання Бога. У гэтых пошуках, як падкрэсліў святар, важна адкінуць непраўдзівы вобраз Бога, які чалавек часам стварае паводле сваіх шаблонаў і жаданняў, тым самым не дазваляючы Богу быць для нас Богам. «Марыя дазволіла Сыну стаць для яе Богам, і мы, па яе прыкладу, павінны дазволіць Богу быць Богам у нашым жыцці», — дадаў святар. Сустрэча завяршылася супольнай малітвай да Божай Міласэрнасці. Сем’і супольнасці падзякавалі а. Віктару Бурлаку, кусташу будслаўскага санктуарыя, і яго супрацоўнікам за гасціннасць. Падчас сустрэчы ў Будславе быў абвешчаны тэрмін рэкалекцый Аазы I ступені: 14–29 ліпеня. Да ўдзелу запрашаюцца сем’і. Запіс да 5 мая. Запіс па тэлефоне: Алена і Аляксандр Латушкіны |
Фотарэпартаж |