Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
Беларусь
|
04.05.2017 16:33 |
4
мая 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 65-е
пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім
прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў
Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
а Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні: - Арцыбіскуп
Габар Пінтэр звярнуўся да сабраных з прамовай, у якой звярнуў увагу
біскупаў на важнасць дынамізму развіцця Касцёла ў Беларусі і неабходнасць
блізкай еднасці паміж біскупамі і іншымі братамі ў святарстве
- Біскуп
Антоні Дзям’янка праінфармаваў пра магчымасць рэалізацыі падрыхтоўчага курсу для пакліканых да святарства ў Касцёле ў Беларусі
- Біскупы
выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж
Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфектыўнага
супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа
- Біскупы
азнаёміліся з праграмай ўрачыстых мерапрыемстваў у Будславе, якія
пройдуць 30 чэрвеня — 1 ліпеня пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі —
шлях да навяртання» з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
- Біскупы
выслухалі даклад кс. каноніка др. Уладзіміра Гуляя на тэму «Пастырства
несакрамэнтальных сужэнстваў» і абмеркавалі план рэалізацыі пастырства
- Біскупы прынялі рашэнне скіраваць заяву ў ЮНЕСКА аб наданні будслаўскаму фэсту статуса нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці
Наступнае пасяджэнне запланавана на 21 лістапада 2017 г.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.