Беларус Сяргей Більдзіс SAC з Таварыства Каталіцкага Апостальства атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне |
Беларусь |
08.05.2017 18:46 |
Урачыстая літургія прайшла 6 мая ў 11.00 у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча). Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч. Прэзбітэрскае пасвячэнне ў гэты дзень атрымалі восем братоў паллатынаў, сярод якіх і ўраджэнец Воранава дк. Сяргей Більдзіс SAC. Імшы прыняло ўдзел каля ста святароў і кансэкраваных асобаў. Да прэзбітэрскага пасвячэння дыяканы рыхтаваліся на рэкалекцыях у духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства у Алтажаве.
Фармацыя паллатынаў Першым этапам фармацыі айцоў паллатынаў з’яўляецца месяцовы пастулат. Наступны крок — двухгадовы навіцыят, пасля першага году якога браты апранаюць габіты. На заканчэнне навіцыяту браты складаюць першыя часовыя абяцанні: чысціні, убоства, паслухмянасці, трываласці, супольнасці дабротаў і духа службы. Фармацыя ў паллатынскай семінарыі працягваецца шэсць гадоў. Пасля трох гадоў браты прымаюць паслугу лектарату — становяцца лектарамі Божага слова, а пасля чацвёртага года — паслугу акалітату, дапамагаючы святарам пры алтары. Перад пачаткам апошняга году семінарыйнай фармацыі выпускнікі складаюць вечныя абяцанні, а затым прымаюць дыяканскае пасвячэнне. Заканчэннем фармацыі з’яўляецца прэзбітэрскае пасвячэнне, пасля якога новыя святары пачынаюць несці душпастырскую паслугу ў пляцоўках Таварыства Каталіцкага Апостальства ў Польшчы і іншых краінах. |
Фотарэпартаж |