Літургія гадзінаў на беларускай мове будзе дасяжная ў лічбавым фармаце |
Беларусь |
15.05.2017 13:33 |
15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў дадзены старт ажыццяўленню новага праекта breviar.catholic.by (лічбавы фармат Літургіі гадзінаў на беларускай мове). Адпаведная дамова была падпісана паміж Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, як праваўладальнікам, і Вікарыятам мучанікаў з Росіцы Польскай правінцыі Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў, як выканаўцам. Фота Віталія Палінеўскага Праект breviar.catholic.by падтрыманы Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і будзе размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-партале Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Сatholic.by. Дадзены праект ахоплівае наступныя этапы: падрыхтоўчая праца, размяшчэнне тэкстаў у лічбавым фармаце, тэхнічны нагляд за дзейнасцю. Каардынатары праекта: прадстаўнік Вікарыяту мучанікаў з Росіцы, дырэктар Сatholic.by і старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ. Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў |