14–19 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.
У праграме:
- пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
- супольны харавы спеў
- тэорыя і практыка касцёльнага спеву
- гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хоры, вакальныя групы, кожны, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка.
Музычная адукацыя не абавязковая, узрост не абмежаваны.
Кошт за 6 дзён — 30 рублёў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў 14 жніўня ад 15.00 (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў у 17.00.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне. З сабой неабходна мець:
- ноты касцёльных спеваў, якія вам найбольш падабаюцца, каб падзяліцца з іншымі
- спальнік (пры магчымасці)
- музычныя інструменты (абавязкова для музыкантаў)
Кульмінацыя Тыдня касцёльных заняткаў — спеў падчас святой Імшы 19 жніўня на галоўнай урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар). Анкеты дасылаць да 9 жніўня (спампаваць анкету можна ТУТ). e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
або па адрасе: Парафія Нараджэння Маці Божай вул. Савецкая, 1 г. Браслаў 211970 Віцебская вобл. Кантакты: +375 2153 65-2-36 тэл./факс +375 (29) 710-50-37 кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS +375 (29) 715 73 42 арганістка Іна Сапун
Паводле waladarka.by (VGr)
|