Духоўная праграма «Існасць» адзначае 20-годдзе |
Беларусь |
19.05.2017 09:11 |
Героі і аўтары праграмы кажуць аб тым, як умацоўвацца ў веры, пазбаўляцца памылковых поглядаў, як станавіцца сапраўднымі хрысціянамі. Ля вытокаў праекта стаяла журналістка Галіна Дзядзічкіна, а таксама рэжысёр, а цяпер праваслаўны святар — Аляксандр Якуцік. Больш дзесяці гадоў аўтарам і кіраўніком праграмы з’яўляецца Інга Бялова. Як паведамляе Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, «галоўныя мэты “Існасці” сёння — раскрыць гледачам невядомыя старонкі гісторыі і прадствіць інфармацыю пра актуальныя тэмы нашага жыцця, у якім духоўныя патрэбы займаюць далёка не апошняе месца». Духоўная праграма «Існасць» прысвечана рэлігіі, хрысціянскай культуры, а таксама маралі і каштоўнасцям. Праект ствараўся пры падтрымцы Царквы. Праграму благаславіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Сёння перадачу падтрымліваюць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. (VGr) |