Уладзімір Макей абмеркаваў з Апостальскім Нунцыем у Беларусі беларуска-ватыканскае ўзаемадзеянне |
Беларусь |
24.05.2017 08:32 |
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 23 мая правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам.
«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Пасадам, якое адзначаецца ў 2017 годзе», — паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС. Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваны па ўзаемнай згодзе дзвюх краін 11 лістапада 1992 года. Ад гэтага часу Святога Айца ў Беларусі прадстаўлялі арцыбіскупы Франчэско Каласуона, Габрыэль Мантальва Хігуэра, Агосціно Маркетта, Дамінік Грушоўскі, Іван Юркавіч, Марцін Відавіч, Клаўдыё Гуджэроцці. Пасля прызначэння арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем ва Украіне (13 лістапада 2015 г.) Беларусь на працягу васьмі месяцаў заставалася без прадстаўніка Святога Айца. 13 мая 2016 года папа Францішак Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначыў кс. прэлата Габара Пінтэра, надаўшы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. |