Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянін беларускага паходжання стаў новым пробашчам катэдры ў Маскве
Беларусь
26.05.2017 11:32

24 мая падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паоло Пеццы, Мітрапаліт архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве, на пасаду пробашча катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ўступіў кс. Уладзімір Кабак SDB, які нарадзіўся ў Смаргоні.

Ксёндз Уладзімір у прысутнасці сведкаў склаў абяцанні служыць Касцёлу словам і справай.

Арцыбіскуп і парафіяне, як паведамляе gaudete.ru, падзякавалі за доўгія гады служэння папярэдняму пробашчу кс. Юзафу Занеўскаму SDB, які ўзначальваў парафію з 1991 года.

Уладзімір Кабак нарадзіўся ў Смаргоні. У 1991 г. паступіў у салезіянскі навіцыят ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. З 2012 года з’яўляўся пробашчам парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Кармэльскай у Гатчыне (Расія).

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.