Грэка-католікі Беларусі пачалі малітоўную падрыхтоўку да каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай |
Беларусь | |
13.08.2009 14:42 | |
Як вядома, абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў доўгі час знаходзіўся ва ўніяцкім манастыры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы на востраве Неспіш каля Браслава пад апекай уніяцкіх манахаў з ордэна базыльянаў. Тады абраз называлі «манастырскі». Падчас пераследу і ліквідацыі Уніяцкай (Грэка-каталіцкай) Царквы ў Беларусі абраз быў таемна перададзены манахамі пад апеку рыма-каталіцкага касцёла ў Браславе. Дзевяцідзённыя маленні адбываюцца ў парафіях Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі і скончуцца напярэдадні ўрачыстасці каранавання абраза, якое ўзначаліць арцыбіскуп Кёльнскі, кардынал Ёахім Майснер. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел грэка-каталіцкія вернікі, святары і іерархі як з грэка-каталіцкіх парафій Беларусі, так і з замежжа. а. Яўген Усошын
|