Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Саграваць сэрца веры беларускага народа: фотарэпартаж з біскупскага пасвячэння кс. Юрыя Касабуцкага
Беларусь
25.01.2014 22:17

«Сёння над беларускай зямлёй свеціць асабліва прыгожае сонца, каб аздобіць гэтую ўрачыстасць. Але тым не менш холадна — таму быў пасвячаны новы біскуп, каб ён прынёс цяпло Божага сэрца», — з такіх слоў распачаў свой зварот да ўсіх прысутных напрыканцы літургіі Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 

Сёння, 25 студзеня 2014 года, урачыста быў пасвячаны ў біскупы ксёндз Юрый Касабуцкі — той, заданне каму саграваць сэрца веры нашага народа.

1.Стаць перад Табою…

 

 


Стаць перад Табою з ціхай усмешкай і крануцца малітвай сэрца свайго народа, які жыве, бо верыць; які жыве, бо спадзяецца. Стаць перад абліччам Божым, каб адбіццё атрымаць Яго погляду, ды з адбіццём Яго Любові, як Вераніка з хусткаю, бегчы да тых, хто патрабуе Святога Аблічча…

Быць як ранак, што з Сонцам прыходзіць, каб знішчыць цемру ночы і наведаць тых, хто губляе надзею.

2. Заручаны. даручаны, абраны для Хрыста

Вось пярсцёнак як сімвал вернасці Таму, Хто абраў, каб абвяшчаў Яго Праўду, і Каму адказаў аднойчы і назаўсёды «так».


 


Гэты пярсцёнак — яшчэ адзін доказ таго, як Бог хоча жыцця і служэння, любові і шчырага сэрца Яго абранца.

3. Падтрымка ва ўсмешцы

  


Ва ўсмешцы сяброўскай убачыць падтрымку Бога, Які яшчэ раз нагадвае, што не стамляецца прыдумляць спосабы паказаць сваю любоў да свайго сына.

Праз тых, каго пасылае, Бог паказвае, што Ён побач. Праз настаўнікаў і сяброў, вуснамі і ўчынкамі якіх прамаўляе, Айцец паказвае, які вялікі Ягоны клопат пра сваіх дзяцей.

Бог хоча, каб мы адчувалі Яго прысутнасць, хоча, каб адчувалі, што Ён справядлівы, і ніколі не застаецца па-за Ягонай увагай па-сапраўднаму моцнае і чыстае сэрца, якое да канца прагне служыць Любові.

4. Матуліны калыханкі

  


Узрастае дзіця як насенне,
На палетках зямлі ўзрастае,
А каб моцным было, ды саспела,
Над калыскай маці чувае…

А як час жніва – ганарыцца,
Што паўстала на роднай зямліцы,
І што Спелым Калоссем стала,
Калыханкі якому спявала!

5. Глядзіць Ён вачыма дзіцяці

  


Вось Ён, Бог, Які глядзіць вачыма дзіцяці на таго, у каго моцна верыць, каму давярае, у кім бачыць спаўнення надзей.

Як дзіця — любіць і захапляецца. Як дзіця — чакае абароны. Як дзіця — давярае самае дарагое, сваё сэрца. А сэрца Бога ў Яго стварэнні. Гэта значыць, у яго народзе, у кожным прадстаўніку гэтага народа.

Вось заданне: атуліць і берагчы кожнага, як самы вялікі дар. Нібы ягня трэба несці на руках да дабротных ніваў Божага Валадарства.

Аксана Ючкавіч
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.