Касцёл і СМІ: слова ўдзельнікам на заканчэнне міжнароднага кангрэса «Рэнавабіс» |
Беларусь |
05.09.2014 21:44 |
5 верасня 2014 г. у Фрайзінгу (Германія) завяршыўся 18-ы Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс». Заключная подыумная дыскусія медыйнага форума была прысвечана ўзаемаадносінам Касцёла і касцёльных СМІ. Тэмай наступнага кангрэса стане абмеркаванне праблем моладзі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Падчас працы кангрэса, на якім прысутнічалі прадстаўнікі 29 краін Еўропы, а таксама ЗША — каталіцкія і свецкія журналісты, святары і кансэкраваныя асобы, навукоўцы і медыяэксперты, — былі абмеркаваны актуальныя праблемы сумеснай працы паміж Касцёлам і СМІ, як свецкімі, так і каталіцкімі. Пяць уражанняў
Даніус Радзевічус, старшыня саюза журналістаў Літвы: — Нашы каталіцкія СМІ выходзяць у інтэрнэт і стараюцца ўпэўнена працаваць з «новымі медыя». Але трымаць руку на пульсе — задача не з лёгкіх, бо адмысловага сацыялагічнага зрэзу ці статыстыкі наконт таго, хто з'яўляецца патэнцыйным чытачом, у нас няма. На жаль, куды больш «лайкаў» збіраюць сёння фотаздымкі катоў ці ежы, чым рэальных цікавых падзей. І задача СМІ, незалежна, касцёльнага ці свецкага, — у тым, каб знайсці правільны падыход у падачы сваіх матэрыялаў. Немалаважную ролю тут адыгрывае мова, на якой пішуць СМІ. Мова інтэрнэт-выданняў павінна быць адаптаванай для чытання. к Лідзія Дацко Відуліч, журналістка з Харватыі: — Тэндэнцыя журналістыкі ў Харватыі — бульварызм прэсы. На жаль, амаль не засталося газеты, дзе б гэтага не адчувалася. Касцёл, які падтрымлівае традыцыйныя каштоўнасці, застаецца на перыферыі чытацкага інтарэса. У нас шмат штомесячных каталіцкіх часопісаў, каталіцкае агенцтва навін і харвацкае каталіцкае радыё. Але людзі ставяцца скептычна да гэтых СМІ. Афіцыйна ў Харватыі 86 працэнтаў жыхароў лічаць сябе католікамі. Сітуацыя ў Каталіцкім Касцёле тым не менш няпростая. У нашай краіне не самы дрэнны закон аб СМІ, але ў заканадаўчым плане ён стварае шмат перашкодаў для касцёльнай прэсы. Лёгка, відаць, няма нідзе. кФіліп Брэйндл, журналіст чэшскага каталіцкага радыё «Radio Proglas»: кБіскуп Віцебскі Алег Буткевіч: — Кангрэс наглядна паказаў, як наладжана праца Касцёла і СМІ ў розных краінах Еўропы. Ёсць краіны, дзе ўзаемадзеянне Касцёла і СМІ падобнае да нашага. Ёсць прыклады краін, якія ў гэтым пытанні выйшлі на новы ўзровень развіцця. Я шмат разважаў гэтыя дні. Кангрэс меў для гэтага багатую глебу. Свае думкі я бяру з сабою ў Беларусь. кД-р Хрысціянэ Флорыян, «Хрысціяне і свет» (дадатак да газеты «Die Zeit»): — Журналістыкай, у тым ліку каталіцкай, павінны займацца людзі, якія маюць адпаведную адукацыю. Журналіст — гэта той жа повар. Калі вы любіце гатаваць, але ўспрымаеце гэта як хобі, то я не думаю, што, прыйшоўшы ў рэстаран, вы пойдзеце на кухню патрабаваць ад прафесійных повараў, каб вам дазволілі паказаць свае навыкі перад кліентамі рэстарана. Так і з журналістыкай. Тут павінен быць прафесіяналізм, інакш да вашага «рэстарана» ніхто сур'ёзна ставіцца не будзе. к Занатаваў Ілья Лапато фота аўтара і Сімона Кабэлы
|
Фотарэпартаж |