| «Маліцца аб тым, каб у Беларусі заўсёды хапала знакаў прысутнасці Бога»: у Будславе прадставілі прэзентацыю «Год кансэкраванага жыцця» | 
| Беларусь | 
| 03.07.2015 23:48 | 
| 
 
 Адказ на гэтае пытанне быў адмоўны. Прэзентацыя прадстаўляла кансэкраваных асобаў як тых, якія знаходзяць радасць у сваім служэнні Богу і людзям і ўносяць гэтую радасць у жыццё. 
 “Сёння Хрыстус патрабуе тых, хто будзе знакам Яго прысутнасці ў свеце”, - адзначыў а. Міхаіл Цвячкоўскі. Святар звярнуўся да кожнага маладога чалавека са словамі: “Калі ты адчуеш у сэрцы прагненне пайсці за Езусам – не бойся сказаць Яму “так””. 
 “Разам з вамі мы хочам маліцца да Маці Божай Будслаўскай аб тым, каб у Беларусі заўсёды хапала знакаў прысутнасці Бога”, - сказаў сабраным а. Міхаіл Цвячкоўскі. Пасля ўсе разам памаліліся “Вітай, Марыя”. Анастасія Грышан    | 
| Фотарэпартаж | 


“Ці можа быць пакліканне да кансэкраванага жыцця сумным?” – гэтае пытанне гучала падчас прэзентацыі на тэму “Год кансэкраванага жыцця”, якая была прадстаўлена ў межах урачыстасцяў у Будславе 3 ліпеня а. Міхаілам Цвячкоўскім МІС.
 для друку