Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брат Аляксей Паплёўка MSF склаў вечныя манаскія абяцанні
Беларусь
14.09.2015 11:04

Кангрэгацыя Місіянераў Святой Сям'і прыняла ў свае шэрагі Аляксея Паплёўку з Лагойска, які склаў вечныя манаскія абяцанні ў гэтай супольнасці. Урачыстасць адбылася ў семінарыі кангрэгацыі ў Казімежы Біскупскім (Польшча) 8 верасня.

Гэта ўжо пяты ўраджэнец Беларусі, які вырашыў рэалізаваць харызмат місіянера Святой Сям'і.

Каб падтрымаць маладога манаха, з розных куткоў Польшчы і Беларусі прыбылі браты з гэтай супольнасці. Прысутнічалі на Імшы і бацькі Аляксея Паплёўкі, а таксама пробашч парафіі Св. Казіміра ў Лагойску кс. Томаш Маліноўскі MSF.


Манаскія абяцанні — гэта дабравольнае прыняцце на сябе абавязку жыць у цнатлівай чыстасці, весці ўбогае жыццё без магчымасці распараджацца матэрыяльнымі дабротамі, быць паслухмяным кіраўніцтву манаскай супольнасці.


У Касцёле існуе мноства розных манаскіх супольнасцяў, кожная з якіх мае свой харызмат — дар служэння Касцёлу. Заснавальнік Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям'і Слуга Божы Жан Бэрцье пакінуў сваім духоўным сынам тры накірункі працы для Касцёла. Ксяндзы і браты з супольнасці працуюць на місіях, несучы Хрыста туды, дзе Яго не ведаюць або забыліся аб Ім.


Другі важны напрамак служэння — дапамога сем’ям у адкрыцці і перажыванні свайго сужэнства ў духу Святой Сям’і — Езуса, Марыі і Юзафа. Трэці накірунак працы — дапамога маладым людзям у адкрыцці свайго жыццёвага паклікання.

Яўген Шаблакоў, фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.