Да ўвагі нашых аўтараў і чытачоў |
Беларусь
|
19.08.2012 15:36 |
Паважаныя чытачы парталу Catholic.by, а асабліва тыя, хто праз дасыланне лістоў з інфармацыяй аб падзеях Касцёла свайго рэгіёну становіцца нашым аўтарам. Дзякуем за вашую працу і актыўнасць. Як вы маглі заўважыць, раздзел беларускіх навін у многім папаўняецца дзякуючы вам. Для аптымізацыі нашага супрацоўніцтва пры напісанні артыкулаў просім улічваць ніжэйпрыведзеныя рэкамендацыі.
Патрабаванні да тэксту:
- будзьце актуальнымі
- пажадана, каб артыкул адказваў не толькі на пытанні «што», «дзе», «калі» адбылося, але і казаў пра адметнасць падзеі, яе асаблівасці, чым яна можа зацікавіць іншых
- прозвішча і імя аўтара — абвязкова
- кантактны тэлефон (для ўдакладнення інфармацыі пры неабходнасці).
Патрабаванні да фотаздымкаў:
- прозвішча і імя аўтара фота — абавязкова
- фотаздымкі рэзкія, выразныя
- пажадана, каб на фота не прапісвалася дата здымак
- фотарэпартаж складаецца мінімум з 5 фотаздымкаў
- дасылаючы фота ў некалькіх лістах, пазначце ў першым колькі іх будзе (напр.: 1 ліст з 5; у наступным — 2 ліст з 5)
- па магчымасці (і для тых, хто ў тэме) памер здымка па большым баку — 1000 пкс
- пры архівацыі фотаздымкаў, калі ласка, тэкст дасылайце асобна ад архіва.
Матэрыялы для публікацыі просім дасылаць на электронную пошту
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Дзякуй вялікі ўсім і яшчэ раз заахвочваем нашых чытачоў да супрацоўніцтва! Чакаем вашых артыкулаў.
|