Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч моліцца за кардынала Тарчызіо Бэртонэ ў Будславе |
Юбілеі |
01.07.2010 18:11 |
Ніжэй прыводзім тэкст віншавання, скіраванага беларускім іерархам кардыналу Тарчызіо Бэртонэ. Ваша Эмінэнцыя, з далёкай, але вельмі любімай Вамі сталіцы Беларусі г. Мінска дасылаю Вам сардэчныя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага з нагоды 50-годдзя Вашага святарскага пасвячэння. Гэты юбілей Вы адзначаеце ў годнасці Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI як найбліжэйшага супрацоўніка вярхоўнага Пастыра сусветнага Касцёла. Няхай Бог благаслаўляе Вам і дапамагае ў гэтым так вельмі важным служэнні для Касцёла. Запэўніваю Вас у сваёй малітве ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, куды я іду з пілігрымамі. З павагай і ўдзячнасцю Арцыбіскуп Мітрапаліт |