Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій Беларусі» |
28.11.2013 16:38 |
«ПАРАДАК ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ, ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ» Зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў Prot. 2434/03/L ад 13 мая 2004 года АБРАД ПРЫНЯЦЦЯ ДЗЯЦЕЙ Тэкст падрыхтаваны згодна з Дэкрэтам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў Prot. N. 44/13/L ад 22 лютага 2013 года 41. Цэлебрант працягвае, гаворачы: N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы вас пазначаць бацькі (і хросныя). Цэлебрант робіць знак крыжа на чале кожнага дзіцяці паасобку, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных. 79. Цэлебрант працягвае, гаворачы: N., Касцёл Божы прымае цябе з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю цябе знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы цябе пазначаць бацькі (і хросныя). Цэлебрант робіць знак крыжа на чале дзіцяці, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных. 111. Цэлебрант працягвае, гаворачы: Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа. Чыніць знак крыжа над усімі дзецьмі разам і дадае: І вы, бацькі, (або: І вы, хросныя) пазначце чало дзяцей знакам Хрыста Збаўцы. Бацькі або хросныя чыняць знак крыжа на чале дзяцей. 142. Цэлебрант працягвае, гаворачы: N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы вас пазначаць бацькі (і хросныя). Цэлебрант робіць знак крыжа на чале кожнага дзіцяці паасобку, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных. 175. Катэхет працягвае, гаворачы: Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа. Чыніць знак крыжа над усімі дзецьмі разам і дадае: І вы, бацькі (або: І вы, хросныя), пазначце чало дзяцей знакам Хрыста Збаўцы. Бацькі або хросныя чыняць знак крыжа на чале дзіцяці. 211. Цэлебрант працягвае, гаворачы: N., Касцёл Божы, разам з тваімі бацькамі дзякуючы Богу, прымае цябе з вялікай радасцю і сведчыць, што ты прыняты (прынятая) ў Касцёл. Ад яго імя я пазначаю цябе знакам Хрыста, які ў хросце адарыў цябе жыццём і далучыў да свайго Касцёла. Пасля мяне гэтым жа знакам крыжа цябе пазначаць бацькі і хросныя. Цэлебрант робіць знак крыжа на чале дзіцяці, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.