Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый Арцыбіскуп Марцін Відавіч

Марцін Відавіч (Martin Vidović) нарадзіўся 15 ліпеня 1953 г. у Відоніі, у вобласці Дуброўнік-Нерэтва ў Харватыі.

Быў пасвечаны ў святары 28 мая 1989 г. з інкардынацыяй у Спліт-Макарскай дыяцэзіі.

Абараніў ліцэнцыят па кананічным праве.

З 1983 па 1994 г. з’яўляўся рэдактарам харвацкай праграмы Ватыканскага радыё.

19 верасня 1994 г. паступіў на службу Апостальскай Сталіцы ў Аддзел агульных справаў Дзяржаўнага Сакратарыяту.

З 1994 па 1999 г. быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Босніі і Герцагавіне, а з 2001 г. уваходзіць таксама ў Пастырскі савет «Peregrinatio ad Petri Sedem» (Паломніцтва да Сталіцы св. Пятра).

15 верасня 2004 г. Святы Айцец прызначыў вялебнага монсіньёра Марціна Відавіча, афіцыяла Дзяржаўнага Сакратарыяту, Апостальскім нунцыем у Беларусі, адначасова ўзвёўшы яго на тытулярны пасад Ноны ў годнасці арцыбіскупа.

21 лістапада 2004 г. адбылася біскупская кансэкрацыя Марціна Відавіча.

Ведае італьянскую, рускую, французскую, іспанскую і нямецкую мовы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.