Умовы ўдзелу ў СДМ у Кракаве для моладзі Гродзенскай дыяцэзіі |
Анонсы |
19.02.2016 10:39 |
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч скіраваў да моладзі і душпастыраў Гродзенскай дыяцэзіі адмысловае паведамленне, у якім заахвоціў моладзь дыяцэзіі да актыўнага ўдзелу ў Сусветных днях моладзі ў Кракаве. Ніжэй прыводзяцца ўмовы ўдзелу моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі ў СДМ, кошт удзелу ў якіх складзе 215 еўра. Узрост удзельнікаў: 16-30 гадоў (асобы, узрост якіх знаходзіцца за акрэсленымі межамі, павінны асабіста дамаўляцца са святарамі пра ўмовы свайго ўдзелу, непаўналетнія павінны мець дазвол бацькоў на выезд за мяжу). Тэрмін СДМ: 20-31 ліпеня 2016 года. Дакладны час выезду будзе пададзены пазней. Удзел у СДМ будзе складацца з двух этапаў: 1) 20-25.07 – Сусветныя дні моладзі ў дыяцэзіі Седльцэ; 2) 26-31.07 – Цэнтральныя дні моладзі ў Кракаве. Транспарт: цягнік Візавыя справы: будзе магчымасць атрымаць шэнгенскія аднаразовыя візы на час правядзення СДМ у Кракаве. Да 5 мая трэба падаць дакументы на візу ў дыяцэзіяльную курыю (пашпарты і фатаграфіі). Страхоўка: трэба мець сваю страхоўку на тэрмін 20-25.07. 2016; на тэрмін 26-31.07 страхоўку гарантуюць польскія арганізатары СДМ. Кошт удзелу: 180 еўра – поўны пакет удзельніка СДМ у Кракаве, 20 еўра – выдаткі на паездку, 15 еўра – сума за ўдзел у Днях моладзі ў Сядлецкай дыяцэзіі. Агульны кошт: 215 еўра. Выдаткі могуць знізіцца. Канкрэтная сума зніжкі будзе пададзена пазней. Апошні тэрмін падачы заяўкі: да 30 сакавіка 2016 года ў кс. Антонія Грэмзы (e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ). У заяўцы неабходна ўказаць спіс удзельнікаў, наяўнасць візы; унесці аплату за ўдзел. (IL) |