Дуброўна — парафія Маці Божай Фацімскай |
Адрас:
ыЗ гісторыі парафіі Першапачаткова касцёл і кляштар былі драўлянымі. Верагодна, яны згарэлі падчас вайны ў 1654 г. і былі адноўлены зноў з дрэва. Варта адзначыць, што Дуброўна было спалена і падчас Паўночнай вайны. Такім чынам, пасля гэтай вайны касцёл і кляштар былі зноў адбудаваныя, але ужо з каменю. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Дуброўна, якой у той час валодаў сын Казіміра Леона Аляксандр Сапега, апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі. У 1744 г. канцлер ВКЛ А. Сапега за 5,8 млн. злотых прадаў свае правы на Дуброўну фаварыту Кацярыны II князю Р.А. Пацёмкіну. З 1777 г. Дуброўна знаходзілася у Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва. У 1780 г. бернардынскі кляштар быў зачынены і бернардзінцы пакінулі Дуброўну, бо князь Пацёмкін, незадаволены гэтымі манахамі, выкарыстаў увесь свой уплыў, каб пазбавіцца ад іх. На іх месца ў 1785 г. Пацёмкін запрасіў айцоў піяраў з Віцебска, якім былі перададзены касцёл і кляштар. Кляштар піяраў існаваў з 1785 па 1797 гг. Пазней Ф. К. Любамірскі наноў запрасіў бернардынаў, якія былі выгнаны з Дуброўна пасля паўстання 1830 - 1831 гг. Кляштар быў зачынены, касцёл стаў парафіяльным. У 1860 г. парафія ў Дуброўна налічвала 819 вернікаў. На пачатку XX стагоддзя тут служылі:
На 1912 г. Дуброўна — гэта адна з найменшых парафій у Магілёўскай архідыяцэзіі, што налічвала 560 вернікаў, рассеяных па засценках і толькі ў дзвюх вёсках, якія засталіся каталіцкімі. У парафіі існавала таксама капліца на могілках. У самой 20-тысячнай Дуброўне, паводле звестак ксяндза Жыскара, было прыкладна тры каталіцкія сям’і. У парафіі мелася капліца ў Быхаве на могілках, пабудаваная князем Любамірскім у 1829 г. Апошні святар у Дуброўне ксёндз Казімір Сівіцкі (29.01.1984 – 1912 – 26.10.1939, Сяміпалацінск, Казахстан) пачаў працаваць тут у 1925 г., аднак быў арыштаваны 28 мая 1927 г. і 2 ліпеня таго ж года асуджаны асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» на пяць гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне святар адбываў на Салаўках. У ліпені 1930 г. быў пераведзены на востраў Анзер. У 1932 г. быў узяты ў лагеры пад варту і абвінавачваўся па групавой справе каталіцкага духавенства. Другі раз святар быў арыштаваны 11 чэрвеня 1937 г. Ён быў асуджаны 26 кастрычніка 1938 г. тройкай НКУС Усходне-Казахскай вобласці за «шпіянаж» да вышэйшай меры пакарання і расстраляны. 13 студзеня 1930 г. парафіяльны касцёл быў зачынены і аддадзены пад Дом культуры. Будынак кляштара займалі адміністрацыйна-грамадскія ўстановы. Касцёл быў перабудаваны пад кінатэар, потым знішчаны. На сёння застаўся толькі будынак кляштара, які зараз не выкарыстоўваецца. 1 красавіка 2001 г. падчас візітацыі аршанскай парафіі Св. Юзафа біскуп Уладзіслаў Блін прапанаваў айцу Яраславу Гыбзу МІС арганізаваць парафію ў Дуброўне, што і адбылося 1 ліпеня 2001 г. 10 жніўня 2001 г. парафія была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі, а ў Дуброўну праз шмат гадоў зноў вярнуліся браты бернардыны — айцец Сабін Яцэк Тлок OFM і Адам Наталіс Фалькус OFM. Аднак гарадскія ўлады адмовіліся аддаць католікам спрадвеку належны ім бернардынскі кляштар, занядбаны за савецкімі часамі. Пад капліцу была набыта звычайная жылая хата. 22 студзеня 2004 г. адбылася перарэгістрацыя парафіі, у гэтым жа годзе бернардыны выехалі з Дуброўны. Кароткі час парафіяй апекаваўся айцец Чэслаў Курэчка МІС, затым дыяцэзіяльныя святары – у 2004 - 2006 гг. ксёндз Міхаіл Татарэнка, у 2006 - 2007 гг. ксёндз Андрэй Таўрук, у 2007 - 2010 гг. ксёндз Андрэй Драгун. З 2010 г. тут служыць ксёндз Уладзімір Шымковіч. 24 верасня 2006 г. біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў пляц пад будову касцёла. У 2007 г. быў закладзны фундамент і распачалася будова касцёла. 26 красавіка 2016 г. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў асвячэнне муроў касцёла. |