Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сянно — парафія Найсвяцейшай Тройцы |
Адрас: Сененскі р-н
aЗ гісторыі парафіі Касцёл у Сянно быў пабудаваны на пачатку XVII ст. У 1864 г. адсюль выгналі а. францішканцаў, пасля якіх застаўся дыяцэзіяльны касцёл, разбураны 17 верасня 1962 г. Першым святаром тут быў кс. Алкевіч, які памёр ад сухотаў, змучаны цяжкай працай. Парафія ў Сянно перастала існаваць з 1937 г., калі адсюль вывезлі апошняга святара. Пасля доўгага перыяду цярпенняў і сістэматычнага пераследу вернікаў пачаўся перыяд адраджэння. Першую св. Імшу тут адправіў кс. Мечыслаў Янцышын з Лепеля, пасля некалькі разоў – а. Міхал Ермашкевіч, які нарадзіўся ў гэтай мясцовасці. 28 сакавіка 2001 г. парафія пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно была зарэгістравана афіцыйна. Парафія яшчэ невялікая, але вернікі мараць аб уласнай святыні. Пабудавана часовая капліца. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.