Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Полацк — парафія Св. Андрэя Баболі |
вул. Дзяржынскага, 50 г. Полацк Полацкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211042 Тэл./факс: (8–0214) 74 42 59 email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
яЗ гісторыі парафіі У гісторыі Полацка было шмат святыняў: касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бэрнардынцаў і іншыя. У 1581 г. у Полацку быў заснаваны калегіум езуітаў, у 1812 г. перайменаваны ў Полацкую акадэмію езуітаў. Ужо тады ў горадзе існавалі некалькі мураваных касцёлаў, царква і кляштары бэрнардынцаў, дамініканцаў, францішканцаў і закон базыльянаў. Пры акадэміі існавала бібліятэка, дзе ў ХІХ ст. налічвалася каля 40 тыс. тамоў, каля 90 выдадзеных на Беларусі Біблій XVI–XVII стагоддзяў на польскай, лацінскай, французскай, нямецкай мовах. Выкладанне вялося на польскай мове, выхаванне – у духу каталіцкай веры. Выдаваўся нават «Полацкі штомесячнік». На працягу многіх стагоддзяў па гэтай тэрыторыі паміж Расіяй і Польшчай праходзілі войны, і ўрэшце ІІ сусветная вайна дашчэнту вынішчыла горад. Касцёл дамініканаў быў фундаваны ў 1670 г. канонікам віленскім Казімірам Гурскім. У 1804 г. святыню, спаленую пасля пажару, адбудавалі нанава за кошт дамініканаў. У ХІХ ст. гэта быў адзіны ў горадзе парафіяльны каталіцкі касцёл. Святыня, пабудаваная ў раманскім стылі, з пэўнымі адступленнямі ад яго, выходзіла на плошчу ў цэнтры горада. Яна прыгожа выглядала ўнутры, хоць і менш пышна – звонку. Аб’ектам ушанавання вернікаў стала цела благаслаўлёнага (цяпер святога) Андрэя Баболі, які нарадзіўся ў Полацку. Таксама ў гэтым касцёле з 1808 г. знаходзяцца яго рэліквіі. Сюды ішла вялікая колькасць пілігрымаў, нават праваслаўных. У 1912 г. касцёл шмат пацярпеў падчас пажару. Святыню аднавілі, але ў хуткім часе яна пачала ператварацца ў руіны. Парафія св. Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 г. Касцёл быў перабудаваны з кінатэатра. Кожную першую суботу месяца тут адбываецца набажэнства да Беззаганнага Сэрца Маці Божай, а таксама да Маці Божай Фацімскай. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.