Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Апостальскай Сталіцы ўводзяцца новыя правілы прыняцця на працу
Дзяржава Ватыкан
22.10.2012 11:43

У Ватыкане ўводзяцца новыя правілы прыняцця на працу як духоўных, так і свецкіх асобаў. Правілы маюць на ўвазе больш уважлівы выбар і кантроль. За гэта будзе адказваць спецыяльная камісія ў Дзяржсакратарыяце Апостальскай Сталіцы.

Камісія на чале з амерыканскім святаром Пітэрам Брайанам Уэлсам афіцыйна пачне працу 1 лістапада. У яе склад увойдуць прынамсі пяць прадстаўнікоў, рэкамендаваных важнейшымі ватыканскімі ведамствамі. Яны будуць ацэньваць кандыдатаў для працы ў кангрэгацыях, папскіх радах, а таксама ва ўсіх офісах і тэхнічных аддзелах Ватыкана.

Як паведамляе «Каталіцкі аглядальнік» са спасылкай на агенцтва «Ansa», такі больш уважлівы спосаб прыёму на працу мае на мэце перш за ўсё пакласці канец такім з’явам, як фаварытызм, узяцце пад пратэкцыю або некампетэнтнасць працаўнікоў.

Пасля склікання камісіі ніводзін аддзел у Ватыкане не зможа сам непасрэдна прымаць на працу новага супрацоўніка, бо кожны кандыдат павінен будзе прайсці ацэнку камісіі. Не выпадкова, як адзначае агенцтва, гэтыя змены ўводзяцца пасля завяршэння судовага працэсу над папскім камердынерам Паоло Габрыэле, асуджаным на паўтара гады за крадзеж дакументаў і лістоў з апартаментаў і сакратарыяту Святога Айца.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.