Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Дзень іўдаізму» ў Касцёле |
Дзяржава Ватыкан |
30.10.2012 16:02 |
Пытанні хрысціянска-юдэйскага дыялога і тэма «Дня іўдаізму» знаходзяцца ў цэнтры ўвагі трохдзённай канферэнцыі ў Ватыкане. Пад кіраўніцтвам старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха Генеральная асамблея Камісіі па адносінах з іўдаізмам абмяркоўвае разнастайныя аспекты міжрэлігійнага супрацоўніцтва. «Дзень іўдаізму» святкуецца 17 студзеня ўжо ў некалькіх еўрапейскіх краінах. Экуменічныя канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы праходзяць у гэты дзень у Італіі, Аўстрыі, Польшчы, Нідэрландах і Швецыі. Цяпер разглядаецца магчымасць увядзення такога дня на тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін. (SZh) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.