Кардынал Каспер: у каталіцка-іудзейскім дыялогу наступіла новая атмасфера |
Дзяржава Ватыкан |
14.01.2010 16:50 |
Кіраўнік Папскай камісіі па справах рэлігійных кантактаў з іудаізмам кардынал Вальтэр Каспер выказаўся аб «новай атмасферы ў каталіцка-іудзейскім дыялогу». Сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з іудзейскай супольнасцю Рыма, што адбудзецца 17 студзеня 2010 г., па словах ватыканскага іерарха, павінна спрыяць далейшаму паляпшэнню адносінаў паміж абедзвюма рэлігіямі. Таксама ў нядзелю 17 студзеня Пантыфік упершыню наведае рымскую сінагогу. Разам з тым, як паведаміў кардынал Каспер штотыднёвіку Апостальскай Сталіцы «L’osservatore Romano», ва ўзаемаадносінах католікаў і юдэяў усё яшчэ існуюць цяжкасці і праблемы. Гэтыя праблемы, на думку іерарха, было б памылкова зводзіць толькі да абмену меркаваннямі або чыста практычных пытанняў — неабходна выказванне прыязні адно да аднаго і ўзаемнае прызнанне адрозненняў паміж вернікамі гэтых рэлігій. |