Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца на пасяджэнні Інтэрполу: для барацьбы са злачыннасцю неабходна сур’ёзная прафілактычная праца
Дзяржава Ватыкан
19.11.2012 14:23

Апошнія дзесяцігоддзі характарызуюцца дынамічным развіццём злачыннасці, якая становіцца ўсё больш распаўсюджанай і жорсткай. Гэта падкрэсліў сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці падчас Генеральнай асамблеі Інтэрполу, якая прайшла ў Рыме.

Арцыбіскуп адзначыў, што злачынны свет каардынуе сваю дзейнасць у глабальным маштабе, заключае пагадненні за нацыянальнымі межамі, карыстаецца складанымі тэхнічнымі сродкамі і мае вялікія фінансавыя рэсурсы і тайных супрацоўнікаў у сферы палітыкі.

Па словах іерарха, такое развіццё злачыннасці з’яўляецца вынікам адыходу ад базавых каштоўнасцяў, якія раней перадаваліся ў сям’і. Сёння паліцыя і судовая сістэма сутыкаюцца з цяжкай задачай барацьбы са злачыннасцю.

Як інфармуе Wiara.pl, арцыбіскуп Мамбэрці падкрэсліў, што ў барацьбе з такім праціўнікам трэба пазбягаць любых парушэнняў чалавечай годнасці, жорсткага абыходжання і катаванняў. З іншага боку, неабходна ўзмоцненая прафілактычная праца, накіраваная на вяртанне аб’ектыўных каштоўнасцяў, павагу да закона, умацаванне ролі сям’і і рэформу адукацыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.