Епіскапат Беларусі звярнуўся да Міністра аховы здароўя з прапановай паправак у законапраект |
Беларусь |
20.09.2012 17:38 |
Цяпер у Беларусі праходзіць публічнае абмеркаванне дапаўненняў і зменаў у Закон РБ «Аб ахове здароўя». Свае заўвагі на імя Міністра аховы здароўя Васіля Жарко накіравала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Асноўныя заўвагі, як адзначыў а. Пётр Фраштэнга, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, датычаць асноў хрысціянскай веры. А менавіта: прызнанне недатыкальнасці жыцця чалавека з моманту зачацця да натуральнай смерці, недапушчальнасць змены палавой прыналежнасці, стэрылізацыі, рэпрадуктыўных тэхналогій, здзяйснення абортаў і клінічных іспытаў на эмбрыёнах. У сваёй заяве Каталіцкія іерархі Беларусі кажуць таксама пра неабходнасць стварэння магчымасці адмаўлення ад здзяйснення абортаў для ўрачоў, чыім маральным ці рэлігійным прынцыпам супярэчаць такія дзеянні. Азнаёміцца з тэкстам прапанаванага міністэрствам законапраекту, а таксама пакінуць свае каментары і заўвагі можна тут>>> Святлана Жылевіч |