Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
З пачатку Года Міласэрнасці пілігрымку ў Рым здзейснілі больш за мільён чалавек |
Дзяржава Ватыкан
|
09.01.2016 23:53 |
З моманту адкрыцця Святога Года Божай Міласэрнасці месяц таму больш за мільён чалавек з усяго свету – на сённяшні дзень 1 025 000 – здзейснілі пілігрымку ў Рым, паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі – галоўнага арганізатара Юбілею Міласэрнасці, – у “L’Osservatore Romano”.
Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі падтрымаў увядзенне больш сур’ёзных мер бяспекі ў італьянскай сталіцы. Менавіта яны паспрыялі спакойнаму святкаванню ўрачыстасцяў Божага Нараджэння ў Вечным Горадзе і дапамогуць пілігрымам адчуваць сябе бяспечна падчас мерапрыемстваў Святога Года.
Эксперты лічаць, што ў Рым на святкаванні, звязаныя з Годам Міласэрнасці, прыедуць 33 млн. пілігрымаў і турыстаў. Гэта ў некалькі разоў больш, чым звычайна: штогод Вечны горад наведваюць 8-9 млн. гасцей з усяго свету.
Папа Францішак адкрыў Юбілейны Год Міласэрнасці 8 снежня, калі адчыніў Святыя Дзверы ватыканскай базылікі. Пазней яны былі адчынены і ў іншых трох папскіх базыліках. Праходжанне праз Святыя Дзверы з’яўляецца адным з асноўных паломніцкіх абрадаў падчас Святога Года і звязана з атрыманнем адпусту.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.