Бэнэдыкт XVI падкрэсліў значэнне традыцыі для правільнай інтэрпрэтацыі Святога Пісання |
Святы Айцец |
26.10.2009 18:59 |
26 кастрычніка 2009 г. падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Папскага біблейскага інстытута Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэсліў вялікае значэнне традыцыі для правільнай інтэрпрэтацыі Святога Пісання. Таксама ў межах сустрэчы абмяркоўвалася роля Бібліі ў тэалогіі і хрысціянскай духоўнасці. Варта адзначыць, што ў бягучым годзе Папскі біблейскі інстытут адзначае стогадовы юбілей. За перыяд дзейнасці інстытута са сцен навучальнай установы выйшлі больш за 7 тысяч выкладчыкаў Святога Пісання. Святы Айцец падкрэсліў, што традыцыя не перашкаджае чытанню і разуменню Бібліі, а, наадварот, дапамагае адкрыць яе змест. Менавіта Касцёлу і яго ўстановам належыць вырашальнае слова ў справе інтэрпрэтацыі Святога Пісання. «Касцёлу даверана справа аўтэнтычнай інтэрпрэтацыі Божага слова, запісанага і перададзенага. Касцёл выконвае даручаную яму справу ад імя Езуса Хрыста», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. |