У лістападзе Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыі кіраўнікам розных краін свету |
Святы Айцец |
06.11.2009 18:25 |
У лістападзе 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ў Апостальскай Сталіцы прынамсі 10 кіраўнікоў розных дзяржаў. 6 лістапада гг. адным з іх стаў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва (КАІ), на наступным тыдні ў Ватыкан прыбудуць Прэзідэнт Харватыі Стыпе Месіч (12 лістапада), прэм’ер-міністр Венгрыі Гордан Байнаі (13 лістапада), і прэм’ер-міністр Чэхіі Ян Фішар (14 лістапада). Аб гэтым паінфармаваў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыко Ламбардзі SI. 18 лістапада госцем Пантыфіка стане прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна Вазед. Праз два дні Папа ўдзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Сурынама Роналду Вэнетыяну. 27 лістапада Святы Айцец сустрэнецца з эмірам Кувейта Сабахам аль-Ахмадам Аль-Джабэрам Аль Сабахам. |