Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Сербіі і прэм’ер-міністрам Чэхіі |
Святы Айцец |
17.11.2009 16:32 |
15 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Сербіі Борысу Тадзічу. Падчас сустрэчы, як паведаміла агенцтва Zenit, Пантыфік адзначыў пазітыўны напрамак дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у гэтай краіне. Як паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, асаблівая ўвага падчас сустрэчы надавалася пытанням пераадолення асноўных праблем рэгіёна, а таксама шляху Сербіі да поўнага ўваходжання ў Еўрасаюз. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў імкненне Касцёла рабіць максімальны ўнёсак у справу дабрабыту грамадства Сербіі і нагадаў аб фактарах, «неабходных для забеспячэння прысутнасці Касцёла ў гэтай балканскай краіне». Пасля аўдыенцыі са Святым Айцом Борыс Тадзіч сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. |