Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Сербіі і прэм’ер-міністрам Чэхіі
Святы Айцец
17.11.2009 16:32

15 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Сербіі Борысу Тадзічу. Падчас сустрэчы, як паведаміла агенцтва Zenit, Пантыфік адзначыў пазітыўны напрамак дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у гэтай краіне.

Як паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, асаблівая ўвага падчас сустрэчы надавалася пытанням пераадолення асноўных праблем рэгіёна, а таксама шляху Сербіі да поўнага ўваходжання ў Еўрасаюз. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў імкненне Касцёла рабіць максімальны ўнёсак у справу дабрабыту грамадства Сербіі і нагадаў аб фактарах, «неабходных для забеспячэння прысутнасці Касцёла ў гэтай балканскай краіне».

Пасля аўдыенцыі са Святым Айцом Борыс Тадзіч сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

У той жа дзень Пантыфік сустрэўся з прэм’ер-міністрам Чэхіі Янам Фішарам. Падчас аўдыенцыі Папа і прадстаўнік Чэхіі працягнулі перамовы, распачатыя падчас нядаўняга апостальскага візіту Бэнэдыкта XVI у гэтую краіну.

Падчас сустрэчы падкрэсліваліся «добрыя адносіны паміж абодвума бакамі», а таксама «ўзаемнае жаданне працягваць канструктыўны дыялог па пытанні адносінаў паміж духоўнымі і свецкімі супольнасцямі». Акрамя гэтага, абмяркоўваліся сённяшнія падзеі на міжнароднай арэне, у прыватнасці ўступленне ў сілу Лісабонскага пагаднення.

Пасля аўдыенцыі Ян Фішар сустрэўся з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.