Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам В’етнама і прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі |
Святы Айцец |
11.12.2009 15:46 |
11 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту В’етнама Нгуeн Мінь Чыета. У гэты ж дзень Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі. Гэты візіт в’етнамскага лідэра ў Апостальскую Сталіцу быў першым. Ён адбываўся ў межах падарожжа Нгуен Мінь Чыета ў Італію, Іспанію і Славакію. Паездка Прэзідэнта В’етнама ў Ватыкан мае на мэце садзейнічаць далейшаму паляпшэнню адносін паміж абодвума бакамі. Варта адзначыць, што з 1975 г., пасля падзення Паўднёвага В’етнама, Апостальская Сталіца і гэтая краіна не падтрымлівалі дыпламатычных адносін. Зараз в’етнамскія католікі маюць надзею, што візіт Святога Айца ў іх краіну з’яўляецца верагодным. |