Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам В’етнама і прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі
Святы Айцец
11.12.2009 15:46

11 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту В’етнама Нгуeн Мінь Чыета. У гэты ж дзень Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі.

Гэты візіт в’етнамскага лідэра ў Апостальскую Сталіцу быў першым. Ён адбываўся ў межах падарожжа Нгуен Мінь Чыета ў Італію, Іспанію і Славакію. Паездка Прэзідэнта В’етнама ў Ватыкан мае на мэце садзейнічаць далейшаму паляпшэнню адносін паміж абодвума бакамі.

Варта адзначыць, што з 1975 г., пасля падзення Паўднёвага В’етнама, Апостальская Сталіца і гэтая краіна не падтрымлівалі дыпламатычных адносін. Зараз в’етнамскія католікі маюць надзею, што візіт Святога Айца ў іх краіну з’яўляецца верагодным.

Прадстаўнікі ірландскага епіскапату прыбылі ў Ватыкан у сувязі са складанай сітуацыяй Касцёла ў Ірландыі, што з’яўляецца галоўнай тэмай перагавораў прадстаўнікоў Касцёла ў гэтай краіне з Рымскай Курыяй.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.