Святы Айцец сустрэўся з новымі пасламі пры Апостальскай Сталіцы |
Святы Айцец |
18.12.2009 12:53 |
У прамове да паслоў Святы Айцец звярнуў увагу на неабходнасць належнага ўдзелу чалавека ў справе стварэння. Адказнасць за асяроддзе і грамадства ў цэлым не можа перашкаджаць барацьбе з галечай і голадам. Знішчэнне асяроддзя пагражае належнаму развіццю чалавека. Дадзеныя выклікі патрабуюць ад чалавецтва мабілізацыі сілаў і прыняцця адпаведных міжнародных ініцыятываў. «Не толькі рэлігія, але і дзяржава павінна абараняць першынства чалавека і духу, што павінна дасягацца палітыкай, якая спрыяе аднолькавым магчымасцям доступу ўсіх грамадзянаў да духоўных дабротаў», — адзначыў Пантыфік. Папа дадаў, што «ў гісторыі чалавецтва рэлігіі часта станавіліся фактарам канфлікту, але праўда і тое, што іх глыбокае перажыванне з’яўляецца сілай паяднання і супакою». «У дадзеным гістарычным часе рэлігіі павінны шукаць ачышчэння і праз дыялог, каб з кожным разам усё лепш адказваць свайму сапраўднаму пакліканню», — сказаў Пантыфік васьмі новым паслам пры Апостальскай Сталіцы. Бэнэдыкт XVI перадаў кожнаму паслу скіраванае да яго пасланне. |