Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з новымі пасламі пры Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
18.12.2009 12:53

Рэлігія павінна быць фактарам супакою, а не канфлікту, — такой была асноўная думка Бэнэдыкта XVI падчас сустрэчы Папы з васьмю новымі пасламі, якакя адбылася 17 снежня 2009 г. На супольнай аўдыенцыі Пантыфік прыняў прадстаўнікоў Кеніі, Судана, Уганды, Даніі, Фінляндыі, Літвы, Казахстана і Бангладэш, якія склалі Папу даверныя граматы.

 У прамове да паслоў Святы Айцец звярнуў увагу на неабходнасць належнага ўдзелу чалавека ў справе стварэння. Адказнасць за асяроддзе і грамадства ў цэлым не можа перашкаджаць барацьбе з галечай і голадам. Знішчэнне асяроддзя пагражае належнаму развіццю чалавека. Дадзеныя выклікі патрабуюць ад чалавецтва мабілізацыі сілаў і прыняцця адпаведных міжнародных ініцыятываў.

 «Не толькі рэлігія, але і дзяржава павінна абараняць першынства чалавека і духу, што павінна дасягацца палітыкай, якая спрыяе аднолькавым магчымасцям доступу ўсіх грамадзянаў да духоўных дабротаў», — адзначыў Пантыфік. Папа дадаў, што «ў гісторыі чалавецтва рэлігіі часта станавіліся фактарам канфлікту, але праўда і тое, што іх глыбокае перажыванне з’яўляецца сілай паяднання і супакою». «У дадзеным гістарычным часе рэлігіі павінны шукаць ачышчэння і праз дыялог, каб з кожным разам усё лепш адказваць свайму сапраўднаму пакліканню», — сказаў Пантыфік васьмі новым паслам пры Апостальскай Сталіцы.

Бэнэдыкт XVI перадаў кожнаму паслу скіраванае да яго пасланне.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.