Святы Айцец ахрысціць у Нядзелю Хросту Пана чатырнаццаць дзяцей |
Святы Айцец |
24.12.2009 14:01 |
Нованароджаныя, якія ў гэты дзень прымуць сакрамэнт хросту, з’яўляюцца дзецьмі служачых Апостальскай Сталіцы. Падчас цырымоніі іх будуць суправаджаць бацькі, хросныя і група сваякоў. Асаблівую ролю будуць адыгрываць браты і сёстры нованароджаных. Некаторыя з іх прымуць удзел у працэсіі з дарамі. Удзяленне сакрамэнту хросту стане, такім чынам, сапраўдным святам жыцця і сям’і. Таксама, падобна як і ў мінулым годзе, Святы Айцец будзе цэлебраваць Эўхарыстыю каля старажытнага алтара капліцы і падчас святой Імшы ў некаторыя моманты будзе разам з вернікамі паварочвацца тварам да Укрыжаванага Хрыста. |