Працы Касцёла з дзецьмі прысвечаны выпуск тэлеперадачы «Сімвал веры» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.06.2012 10:52 |
Пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне цяпер можна даведацца і дзякуючы новаму праекту відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі (па заказу Тэлерадыёкампаніі «Гродна») — тэлеперадачы «Сімвал веры». Выходзіць яна раз на два тыдні па аўторках на тэлеканале «Беларусь-2». Касцёл клапоціцца пра чалавека ад самага яго нараджэння і да смерці. А асабліва апякуецца дзецьмі, якіх хоча выхаваць сапраўднымі апосталамі Хрыста. Тэме душпастырства дзяцей і прысвечаны дадзены выпуск тэлеперадачы «Сімвал веры». У праграме — сутнасць хросту, падрыхтоўка і сэнс Першай святой Камуніі і далейшая праца з дзецьмі — ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці ў Гродне. Раім паглядзець таксама папярэднія выпускі тэлеперадачы >>> Праграма «Cімвал веры» выходзіла ў эфір з сакавіка 1997 г. па кастрычнік 2003 г. і мела 80 выпускаў. 81-ы выпуск перадачы выйшаў пасля 9-гадовага перапынку ў аўторак 8 мая 2012 г. |