Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў клюшчанскай парафіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
30.07.2012 12:00 |
29 ліпеня 2012 г. у парафіі Св. Яўхіма ў Клюшчанах адбыўся адпуст. Таксама ў гэты дзень 6 дзяцей прынялі Першую святую Камунію. Па запрашэнні кс. Анатоля Захарэўскага ўрачыстасць узначаліў кс. Юрый Марціновіч. Гамілію прамовіў дыякан Даніла Сваяк. Кажучы пра бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, дыякан прадставіў іх як «тых, хто падрыхтаваў для свету любоў». Сёння, працягваў дыякан, мы бачым іх плён, бо яны далі нам Езуса Хрыста. Кожная адпустовая ўрачыстасць, як адзначыў, павінна быць нагодай да духоўнай перамены, а «кожная малітва, кожны ўчынак — гэта навяртанне, якое вядзе нас да Езуса». Пасля прыняцця Першай святой Камуніі дзеці выказалі ўдзячнасць Богу, які наведаў іх сэрцы, і склалі абяцанне, што будуць дбаць аб харастве і чысціні сваіх душаў кожны дзень. Маленькія вернікі падзякавалі свайму пробашчу кс. Анатолю Захарэўскаму, які рыхтаваў іх да гэтай узнёслай хвіліны, а таксама бацькам і настаўнікам за працу выхавання. |
Фотарэпартаж |