| Маладзечна: урачыстасць Першай Камуніі ў новай святыні | 
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| 15.05.2012 22:04 | 
| 
 Пакуль што парафіяне моляцца ў капліцы, бо будаўніцтва новага касцёла яшчэ не завершана. Аднак калі паўстала пытанне, дзе праводзіць сёлетнюю ўрачыстасць, рашэнне было адназначным — у новым касцёле. Не важна, што ён халодны і змрочны, затое гэта свая святыня. 
 Сёлетняя ўрачыстасць Першай святой Камуніі пачалася каля капліцы. Пасля таго, як пробашч а. Арыюш Малыска OFM Cap прывітаў дзяцей, бацькі ўдзялілі ім сваё благаслаўленне, і ўсе разам у працэсіі са спевам пад бубны і гітары ўвайшлі ў касцёл. Будынак касцёла, яшчэ вельмі суровы, цёмны і халодны, у гэты дзень ззяў бляскам гарачых, радасных і засяроджаных на малітве дзіцячых сэрцаў, у якія ўпершыню ўвайшоў Езус Хрыстус у постаці хлеба і віна. 
 Сваімі ўражаннямі падзяліліся і дзеці: «Два гады мы рыхтаваліся да прыняцця святой Эўхарыстыі. Мы вельмі чакалі гэтага моманту. А сёння наша сэрца напоўнілася жывым Езусам, хоць дагэтуль мы маглі прымаць Яго духоўна. Цяпер мы вельмі шчаслівыя, таму што нарэшце сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі святой Імшы. Я спадзяюся, што нашыя сэрцы заўсёды будуць адчынены для Езуса». (Ганна Шакель) А як перажывалі гэтае свята бацькі? «Доўгая і руплівая сумесная праца святароў, сясцёр, дзяцей і бацькоў дала свой плён. Атрымалася цудоўнае кранаючае свята. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, вакол было светла — і ад белага святочнага адзення нашых дзяцей, і ад радасці, што напаўняла сэрцы ўсіх прысутных. Бо абыякавых сярод іх не было. Але ж, здаецца, ніхто ў гэты дзень не хваляваўся так, як мы, бацькі, бо нашы любыя дзеці ўпершыню разам з намі атрымалі дар Першай святой Камуніі. Асабліва хочацца падзякаваць сястры Крыспіне, якая доўгія два гады вяла не толькі нашых дзяцей, але і нас, бацькоў, да гэтага незабыўнага свята». (Людміла Шакель) Напрыканцы ўрачыстасці на пляцы перад касцелам усіх чакаў сюрпрыз: дзеці і моладзь падрыхтавалі танец, які вобразна распавядаў пра ўваскрашэнне і новае жыццё з Богам.  Гэты дзень, напэўна, надоўга запомніцца ўсім вернікам: радаснае свята ў новай святыні, шмат цёплых словаў і кранаючых малітваў. Але што з гэтага ўсяго самае галоўнае? ...Яно засталося ўкрытым у глыбіні дзіцячых сэрцаў: гэта Езус Хрыстус, які прыйшоў у святой Камуніі, каб застацца ў іх жыцці назаўсёды. c. Крыспіна Янецка MSF, Аляксандра Шчыглінская | 
| Фотарэпартаж | 












 У маладзечанскай парафіі Св. Казіміра 13 мая 2012 г. адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. Да сакрамэнту прыступілі 36 дзяцей. Для парафіі гэты дзень быў незвычайны яшчэ і таму, што ўрачыстасць адбывалася ў новым будынку касцёла.
У маладзечанскай парафіі Св. Казіміра 13 мая 2012 г. адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. Да сакрамэнту прыступілі 36 дзяцей. Для парафіі гэты дзень быў незвычайны яшчэ і таму, што ўрачыстасць адбывалася ў новым будынку касцёла. Будаўніцтва святыні распачалося ў 2005, калі тут працаваў а. Тадэвуш Кавальскі OFM Cap, і працягваецца да сённяшняга дня. Узводзіцца яна на ахвяраваныя вернікамі сродкі. Святыня будзе насіць тытул св. айца Піа з Пьетрэльчыны, а пры ёй плануецца таксама ўзвесці кляштар братоў меншых капуцынаў.
Будаўніцтва святыні распачалося ў 2005, калі тут працаваў а. Тадэвуш Кавальскі OFM Cap, і працягваецца да сённяшняга дня. Узводзіцца яна на ахвяраваныя вернікамі сродкі. Святыня будзе насіць тытул св. айца Піа з Пьетрэльчыны, а пры ёй плануецца таксама ўзвесці кляштар братоў меншых капуцынаў.  «Мяне вельмі кранулі дзеці, якія былі цалкам пагружаныя ў малітву пасля прыняцця святой Камуніі. У гэты момант можна было адчуць, як неба і зямля злучаюцца ў адзінстве, і радасць перапаўняе нашыя сэрцы. Я ўдзячная Богу за тое, што даверыў мне гэтых дзетак, што я змагла дапамагчы ім узрастаць у жыцці з Богам. Сёння я ўжо не памятаю розных цяжкасцяў і змаганняў, засталіся толькі радасць і ўдзячнасць», — адзначыла c. Крыспіна Янецка MSF.
«Мяне вельмі кранулі дзеці, якія былі цалкам пагружаныя ў малітву пасля прыняцця святой Камуніі. У гэты момант можна было адчуць, як неба і зямля злучаюцца ў адзінстве, і радасць перапаўняе нашыя сэрцы. Я ўдзячная Богу за тое, што даверыў мне гэтых дзетак, што я змагла дапамагчы ім узрастаць у жыцці з Богам. Сёння я ўжо не памятаю розных цяжкасцяў і змаганняў, засталіся толькі радасць і ўдзячнасць», — адзначыла c. Крыспіна Янецка MSF. для друку
 для друку
