У Маладзечне прайшоў конкурс стаенак |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
28.12.2012 14:38 |
Сёлета ў парафіі Святога Казіміра ў Маладзечне адбыўся конкурс на лепшую батлейку. На працягу ўсяго Адвэнту дзеці разам са сваімі бацькамі сваімі рукамі стваралі стаенкі. Яны былі з рознага матэрыялу: з паперы, драўляныя, з пенапласту, мадэліны, пластыліна і г.д. Конкурс пацвердзіў, што такая супольная праца ўсіх членаў сям’і яшчэ больш спрыяе і пашырае атмасферу адзінства, узаемапаразумення, супрацоўніцтва, цяпла і любові ў сем’ях. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў заслужаныя ўзнагароды: салодкі пачастунак і апладысменты. Энцыклапедычная даведка: батлеечная кампазіцыя — прайграванне сцэны Каляд з выкарыстаннем аб’ёмных постацяў ці фігурак, выкананых з рознага матэрыялу. У каталіцкіх краінах менавіта такая батлейка атрымала найбольшае распаўсюджанне. С. Уладзіміра MSF |
Фотарэпартаж |