Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гісторыя калядных батлеек
Каляндар
17.12.2010 17:57

Гісторыя майстравання батлеек на Божае Нараджэнне бярэ свой пачатак у сярэднявеччы. Святы Францішак Асізскі ў 1223 г. у Грэччо (Умбрыя, цэнтральная Італія) упершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста.

Святы Францішак, наведаўшы ў 1220 г. месцы, звязаныя з зямным жыццём Езуса Хрыста, не пераставаў разважаць пра Яго Нараджэнне: Бог стаў чалавекам, слабым і бедным. Францішак быў упэўнены, што, арганізаваўшы «жывую інсцэніроўку» Нараджэння Езуса і ўбачыўшы гэта на свае вочы, ён зможа глыбей і лепш зразумець невымоўную таямніцу.

Пры гэтым Францішак не жадаў, каб гэта быў «спектакль» для цікаўных, але «сапраўднае ўзнаўленне» таго, што сталася. Варта адзначыць, што, перш чым рэалізаваць сваё рашэнне, ён прасіў дазволу ў Папы.

Францішканскі закон падтрымаў ідэю  батлеек і распаўсюдзіў яе амаль па ўсёй Еўропе.

Праўдападобна, што самая вялікая рухомая батлейка была арганізавана ў касцёле айцоў францішканаў у Познані (Польшча). Там стайня мае 11 м у шырыню, 16,5 м у вышыню і 30 м у глыбіню. Яна ўключае каля 300 фігур (частка з іх натуральнай велічыні), а над стайняй — «неба», поўнае зорак, тых, якія бачылі ў Бэтлееме больш за 2 тысячы год таму.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.