Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
20 і 21 мая ў Касцёле ў Беларусі памоляцца за хворых на СНІД
Каляндар
05.05.2017 09:39

Трэцяя нядзеля мая ва ўсім свеце з’яўляецца днём малітвы за людзей, якія памерлі ад СНІДу.

У сувязі з гэтым, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, заклікаў святароў правесці 20-21 мая набажэнствы за ахвяраў гэтай хваробы, а таксама дадаць гэтую інтэнцыю да заклікаў Малітвы вернікаў падчас святой Імшы.

На адным з сімпозіумаў, які праходзіў пад тэмай «Касцёл і СНІД», Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: «Касцёл вельмі часта называюць „статкам Пятра“ ці „каўчэгам збаўлення“. Гэта датычыць таксама і хворых на СНІД. Ужо даўно прыйшоў час, каб на хворых на СНІД паглядзець не як на адкінутых і забытых супольнасцю людзей.

Напэўна, нехта знойдзе прыклад, як у некаторых краінах хворых на СНІД ізалююць. Мы, як хрысціяне, павінны паглядзець на іх так, як глядзеў на хворых ці нават грэшных Езус Хрыстус. Ці пасароміў Ён схопленую на чужалостве жанчыну, якую хацелі ўкаменаваць? Наадварот, тым, якія хацелі яе ўкаменаваць, Ён паказаў, што і яны грэшныя, а адпускаючы яе, сказаў ёй больш не грашыць.

Галоўны прынцып — гэта адрозніваць зло ад чалавека. Трэба любіць чалавека і быць міласэрным да яго. У той жа час з дапамогай Божай ласкі трэба змагацца з грахом...»

(red)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.