Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа ўдзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі верніку з Расіі |
Святы Айцец
|
31.03.2013 12:17 |
Увечары 30 сакавіка, падчас літургіі Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, Святы Айцец Францішак удзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі чатыром маладым людзям ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Кандыдатамі да прыняцця сакрамэнтаў былі расіянін, албанец, італьянец і амерыканец в’етнамскага паходжання.
На заканчэнне ўрачыстага набажэнства Пантыфік удзяліў Апостальскае благаслаўленне. Таксама прагучаў старажытны гімн Каталіцкага Касцёла «Regina Caeli» («Каралева неба»).
Сёння, 31 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, ранішнюю святую Імшу цэлебруе сам Папа без іншых святароў. Пасля яе Святы Айцец удзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»). (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.