Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з віноўніцай каляднага інцыдэнту ў Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
14.01.2010 13:53

13 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Сюзане Маёла, якая стала віноўніцай каляднага інцыдэнту ў Апостальскай Сталіцы. Варта нагадаць, што 24 снежня 2009 г. падчас святой Імшы пастэркі ў базыліцы святога Пятра 25-гадовая швейцарка, пераадолеўшы загароджанні ў святыні, падбегла да Папы. Ахова палічыла гэта нападам на Пантыфіка.

Падчас аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прабачыў Сюзану Маёла. Жанчына, якая пакутуе на псіхічныя парушэнні, не жадала Пантыфіку зла, а, па яе прызнанні, хацела абняць Папу.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.