Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI стаў ганаровым грамадзянінам баварскага Фрайзінга
Святы Айцец
18.01.2010 13:32

16 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI быў удастоены звання ганаровага грамадзяніна старэйшага баварскага горада Фрайзінг (Германія), з якім напрацягу шматлікіх гадоў было цесна звязана жыццё Ёзафа Ратцынгера.

Напачатку аўдыенцыі Пантыфік прывітаў дэлегацыю з Баварыі, якая складалася са звыш 70 чалавек, на чале з мэрам Фрайзінга Дзітэрам Тальхамерам, арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга Райнхардам Марксам і яго папярэднікам кардыналам Фрыдрыхам Веттэрам. Дэлегацыю суправаджаў духавы аркестр.

Ва ўрачыстай атмасферы Святому Айцу быў уручаны дакумент аб наданні яму звання ганаровага грамадзяніна Фрайзінга. У будучым, па словах мэра, плануецца ўстанавіць помнік Бэнэдыкту XVI на Саборнай гары побач з Домскім саборам.

Напрыканцы аўдыенцыі Папа выказаў удзячнасць за сустрэчу з арцыбіскупамі, уладамі горада і яго жыхарамі, а таксама ахарактарызаваў Фрайзінг як «месца малітвы, ведаў і культуры».

Ёзаф Ратцынгер пражываў у Фрайзінгу падчас вучобы ў духоўнай семінарыі, а затым як святар, выкладчык, тэолаг, арцыбіскуп і кардынал. З 1977 г. па 1982 г. з’яўляўся арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга. Апошні раз знаходзіўся там падчас сваёй пілігрымкі ў Баварыю ў верасні 2006 г.

17 студзеня 2010 г. у Ватыкане падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» духоўны аркестр, які суправаджаў дэлегацыю, выканаў для Святога Айца гімн Баварыі.



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.